Азярод як ён ёсць
Азяро́д — драўляная канструкцыя на сядзібе селяніна для сушкі сена ў выглядзе шэрагу вэртыкальных стоек з адтулінамі, празь якія прапушчаны жэрдкі. З абодвух бакоў для ўстойлівасьці азярод мог умацоўвацца падкосамі.
Азяроды былі найбольш распаўсюджаны на Віцебшчыне, Меншчыне, усходняй Гарадзеншчыне, паўднёва-ўсходняй Гомельшчыне і ўсходняй Берасьцейшчыне. У вышыню маглі дасягаць 10 мэтраў, па форме маглі будавацца ў выглядзе літары Г ці літары П, ці ўвогуле ў выглядзе замкнёнага чатырохкутніка. Азярод звычайна ставілі асобна ад іншых гаспадарчых пабудоваў.
Магчыма, у беларускай Вікіпедыі (адкуль я працытаваў апісанне вышэй) дапушчана недакладнасць. Там кажуць толькі пра сушку сена, на самай справе Азярод выкарыстоўваўся і для сушкi снапоў, пшаніцы, ячменю і іншых злакавых відаў.
Азярод на фота ніжэй уяўляецца вельмі вялікім, менавіта такім ён часта быў сто гадоў таму. Гэты Азярод выкарыстоўваецца як раз для сушкі снапоў, а не сена.
На фатаграфіі захаваны Азярод ля сяла Бытча, што на Барысаўшчыне. Цікаўны наступны факт, гэтую фатаграфію ў 1911-1912 гадах зрабіў вядомы фотамастак Пракудзін-Горскі, пра якога Леанід Парфёнаў зняў добры дакументальны фільм.
Яшчэ большую цікавасць уяўляе драўляны громаадвод прыбіты да плота (на пярэднім плане).
Вельмі цікава глядзець на рэчы якія даўно выйшлі з ужытку, я гэткую пабудову ніколі не бачыла. Вялікі дзякуй.
Няма за што. Вывучаючы і захоўваючы гэтакія канструкцыі я ўсіх іх прымяраю да сваёй драўлянай архітэктуры.
Сяргей, асобнае дзякуй за гэтакія тэксты і фота.
Хутчэй за ўсё гэта не грамаатвод, а аснова для будучага стогу, вертыкальны стоўб вакол якога ўкладваецца сена.
На фота на самрэч здаецца нібыта ён прыбіты да плоту, але нешта я сумняваюся ў эфектыўнасці гэтай канструкцыі.
Быць можа гэтая фатаграфія не з’яўляецца дакладнай. Вельмі незразумела выглядае гэты вузел.
Дзякуй за водгук.