Аб значнасці філасофіі даху
У цэнтры кадра мы бачым два цёмных зруба, адзін з прымітыўным двухсхільным дахам, другі – арыгінальны з шматсхільным дахам. Візуальная розніца гэтых двух зрубаў неверагодна зачароўвае. Адзін – калода негабляваная, іншы – гарадскі фарсун. Вось такую велізарную ролю можа гуляць дах.
Фінскі горад Värtsilä на мяжы з Масковіяй, 17 Сакавіка 1940 года.
У сённяшніх умовах значэнне даху яшчэ больш узрастае. Дзякуючы мансардным вокнам, любы дах можа быць эксплуатаваным. Вось, у якасці прыкладу, адзін з дахаў Студыі Сяргея Азёрнага.
На жаль, гарадскія жыхары, пацягнуўшыся жыць на прыроду са сваіх тыпавых гарадскіх кватэр, цягнуць з сабой тыпавы менталітэт. Будуюць тыпавыя зрубы, якія ім прапануюць бяздарныя рамеснікі з фірмаў, якія распладзіліся як пацукі.