Фантомныя марозныя думкі
Эх, неверагодна прыемна ў такую спякоту ўспомніць зімовыя марозныя фантомныя дзянькі. Зноў, у які крок, працягваем знаёміцца з этапамі вялікага шляху будаўніцтва выключнага зруба «Фантом».
За час, што прайшоў з папярэдняй серыі фотаздымкаў, нечакана наступіла зіма.
Прыйшоў кран на месяц, з ім працаваць значна весялей. Тым больш што кранаўшчык вясёлы хлопец і заўзяты рыбак, кожны дзень нам рыбку для юхі ловіць.
Дзіўнае шчасце секчы дома ў лясной Еўрапейскай глухмені, вельмі люблю. Асабліва калі непадалёк мяне чакаюць ўтульныя апартаменты люкс ў маленькай гасцініцы.
Выключнае хараство, прыйсці раніцай з пахмелля пасля святкавання Старога Новага Году на заснежаную будпляцоўку. Ўдыхнуць марозны водар соснаў і пілавіння. Памарыць аб цудоўным, як у гэтым доме будуць расці і смяяцца дзеці, шчасліва сівець іх бацькі.
Мудрагелістая апорная стойка Сяргея Азёрнага. На якую можна ўсякія прыгажосці расставіць, яна аддзяляе кухню ад цэнтральнага прастору. Яшчэ канчаткова не вырашыў, доўгія бярвенні можна праз адно пакараціць. Тады верагодна значна цікавей стане.
Я вельмі не люблю выкарыстоўваць кампенсатары ўсаджвання, таму паступіў проста — вынайшаў уласны тып калон і апорных стоек. Якія раўнамерна абсоўваюцца разам са зрубам. Уважлівы погляд ўбачыць у сярэдзіне кадра.
Зруб наскрозь. Даўжыня дваццаць тры метры, гэта вам не жарт!
Добрай ночы сябры! Зачыняйце вочкі, марце аб выдатным. Хутка ўбачымся і працягнем мяняць гэты свет да лепшага.
Таленавиты чалавек — таленавиты ва усим, кажуць людзи. Ты, безумоуна, таленавиты. А яшчэ — вельми упарты и мэтанакираваны: вырашыу писать па беларуску, и у цябе атрымливаецца усё лепш и лепш. И гэта пры тым, што ты николи не вывучау мову. Ганаруся табой. Поспехау.
Сяргей, вельмі прыемна чытаць вас па беларуску. Пішыце часцей і больш.
Праекты ў вас неверагодна арыгінальныя і цудоўныя.
Па-за усялякіх сумневаў, як з іншай планеты дом.