Сяргей Азёрны накіроўваецца…

… ў санаторый Азёрны ў Азёрах.

Позняй восенню ці ўзімку, вельмі рэкамендую, на два-тры дні. Аквапарк, басейны і ўсё такое іншае, дзецям вельмі падабаецца. Асабліва калі школу згультаяваць і ў працоўныя дні паехаць, наведвальнікаў паменш.

санаторый Азёрны ў АзёрахНекалькі разоў ужо былі, раю люксы сёмага корпуса. Сям’я адпачывае пасля аквапарку.

Сям'я адпачывае пасля аквапаркуНу і вядома, з’ездзіць у Каробчыцы пагуляць і паесці. Август Ян рыхтуецца зрабіць заказ.

Август Ян рыхтуецца зрабіць заказАксіёма Анастасія радуецца новай ляльцы. Ну а рэстаран, натуральна, пабудаваны са зруба.

Аксіёма Анастасія радуецца новай ляльцыМне дастаўся ялавічны стейк ў яблыках і пад журавінавым соўсам, вельмі смачна.

ялавічны стейк ў яблыках і пад журавінавым соўсамЛюбіце сям’ю, дзяцей, жонку і пра сябе не забывайце.

Рэстаран ў Каробчыцах, можа калі небудзь падрабязней распавяду і пакажу, калі рукі, ногі і мазгі дойдуць.

Рэстаран ў КаробчыцахТам па-сапраўднаму добра.

з'ездзіць у Каробчыцы пагуляцьДа наступных сустрэч на тутэйшых хвалях.

7 comments
  1. Мінчук Ляксандравіч said:

    Сяргей, вы малайцы што не сядзіце роўна на месцы.

    Абавязкова раскажыце пра гэтыя Каробчыцы, я ніколі ў Гродна не быў, думаю шматлікім чытачам будзе цікава.

    • Сергей Озёрный said:

      Дзякуй за водгук, добра.

      • Ядвіга Адамаўна said:

        Сяргей, я таксама далучаюся да пажадання

        • Мінчук Ляксандравіч said:

          Вось колькі нас шмат, гэта не можа не радаваць.

          Калі вы разумееце пра што я кажу.

        • Сергей Озёрный said:

          вядома разумею, мова на то і мова, для разумення

  2. Ядвіга Адамаўна said:

    Сяргей, у вас выдатная сям’я і дзеці, шчыра радуюся за вас. Разумею як з імі не проста, але менавіта гэта і ёсць шчасце на мой погляд.

    • Сергей Озёрный said:

      Ядвіга, вялікі дзякуй за добрыя словы. Не ведаю, нам з дзецьмі лёгка. Трэба мець любоў, час ну і грошы, вядома. Тады ўсё лёгка, пяшчотна і дрыгатліва.

Добавить комментарий

Заполните поля или щелкните по значку, чтобы оставить свой комментарий:

Логотип WordPress.com

Для комментария используется ваша учётная запись WordPress.com. Выход / Изменить )

Фотография Twitter

Для комментария используется ваша учётная запись Twitter. Выход / Изменить )

Фотография Facebook

Для комментария используется ваша учётная запись Facebook. Выход / Изменить )

Google+ photo

Для комментария используется ваша учётная запись Google+. Выход / Изменить )

Connecting to %s