Да каханай і свабоднай Скандынавіі — рукой падаць!
Аднак, «рукой падаць» гэта для чалавека, а для дзяржавы Беларусь – далей, чым да Месяца. Нягледзячы на тое, што правадыроў у светлаю айчыннаю будучыню, як той казаў – до Киева раком не переставишь.
Прачнуліся ў пяць гадзін раніцы. Напісаў у Twitter – А далеко ли до города Таллина? Пока ещё очень далеко. Но, скоро станет ближе.
Беларусь, Літва, Латвія, Эстонія – імгненне, калі за рулём тата.
І вось у 15:47 таго ж дня, Паўднёвае ўзбярэжжа Эстоніі, Балтыйскае мора, 31 кастрычніка 2017 года.
Ветрана, але выдатнае надвор’е.
Заначуем у Таліне. Горад рамантычны і прыгожы, як заўсёды, асабліва сёння, ў ноч Хэлоўіна.
Раніца наступнага дня, у Таліне снег.
Від на горад з дванаццатай палубы (паверху) лайнера Tallink Europa.
Аксіёма Анастасія гатовая да чарговага (збіліся з рахунку) марскога падарожжа.
На палубу прыляцеў альбатрос (?) Фатаграфуем з двух метраў, не баіцца. Фатаграфія не перадае маштаб, ён памерам з вялізнага пеўня.
Не стану бянтэжыць чытача раскошай карабля, яго рэстаранамі, барамі і крамамі. Скажу толькі, што дзіцячы цэнтр – выдатны. У Мінску за такія немалыя грошы бяруць, а тут – радуйся на здароўе.
Аўгуст Ян і Парадокс Персей пранікаюцца асалодай.
Пасярэдзіне Балтыйскага мора ў Аўгуста Яна сваё ўласнае мора рознакаляровых шарыкаў.
Пасярэдзіне Балтыкі нас абганяе амаль у два разы больш быстраходны (але і менш раскошны) Tallink Superstar.
Ўцёк, маленькі. Добра, не бяда. Праз тыдзень мы на плячах яго брата хвалебна і хутка пакатаемся.
Прыехалі, вось і слаўны горад Хельсінкі, Фінляндыя. Хлопцы на маламерным судне пад ветразем ідуць, першае лістапада! Тым часам, беларусы радуюцца, што Бог уключыў ім ацяпленне ў хрушчоўках.
Каменная горка ў Хельсінкі. Смешна гучыць і выглядае, так? Прама як у Мінску, каля аднайменнай станцыі метро.
Маляня нас абагнаў, прычаліў, разгрузіўся, і вось ужо загружаецца ў зваротны шлях.
А мы толькі бачком паўз яго да свайго прычалу рухаемся.
Вось мы і ў Хельсінкі. Матор буркуе, а горад нас вітае. Хлопчык пісае на паўднёвы ўсход, у бок рабоў, якім усё — Божая раса.
Яшчэ 135 кіламетраў, і мы дома, на кухні нашага дома ў Ханко.
Ўсміхаемся і жадаем беларусам жыць ў роўнасці. Пад уладай вялікага генія і правадыра.