На самай справе ў жыцці ўсё надзвычай лёгка…
…прыладзіў чарговую прыступку, ды і зрабіў крок. Галоўнае – абраць любімае дрэва і разумець, якія прыступкі вядуць ўверх, да поспеху. Так пачынаецца лёгкая (самая складаная) гутарка аб усім.
Дзякуй маёй мілай жонцы Іне за цудоўны фотаздымак.
Аўтар – дробязны меркантыльны матэрыяліст, «лесвіцу ў неба» збудаваў толькі для таго, каб сфатаграфаваць зруб з незвычайнага ракурсу.
Добрага часу!
Вам дакладна патрэбны дрон.
Цi можна пабачыць здымак зруба? (Каб зразумець за што балiць бярозцы).
Дарэчы «Жывы квадрат» вельмi ўражвае i натхняе. З нецярпеннем чакаю працягу.
Творчых поспехаў!
Лявон, дзякуй за каментар, але – саромеюся спытаць, вы ясце мяса, курачку, рыбку, яйкі? Кнігі чытаеце? Туалетнай паперай карыстаецеся? Жывяце ў горадзе, дзе раней (да вас) жылі птушачкі, зубры, лісіцы, ваўкі і зайцы?
Ужо змоўчу пра шматпакутныя хвоі, якія наогул спілавалі, каб пабудаваць зруб, на які вы хочаце паглядзець.
У астатнім, шчыра дзякуй.