Прыбіральня – зруб з арктычнай хвоі
Прыбіральня ля музея пад адкрытым небам, крайняя поўнач Фінляндыі.
Уласна зруб нічым не характэрны, традыцыйны васьмерык з бруса 200 на 150 ў чысты кут. Шклавата ў якасці памiжвянковага ўшчыльняльніка вядома – ганьба.
З іншага боку, дзе вы бачылі такія прыбіральні ў Беларусі? Толькі лазні заможных суайчыннікаў.
Так ці інакш, цікава нам тут зусім іншае — структура і фактура арктычнай хвоі. Звярніце ўвагу на гадавыя кольцы драўніны, яны неверагодна тонкія і шчыльныя. Холадна ў Арктыцы, дрэвы растуць вельмі павольна. У Беларусі гадавое кольца можа дасягаць сямі міліметраў, а тут у дзесяць разоў танчэй. Адсюль — вялікая ўдзельная вага бярвёны, роўна размеркаваная смалістасць і даўгавечнасць зрубаў.
Як вам моя мова, падабаецца? Сачыце за далейшымі публікацыямі.
Выдатна,як заўседы. А чаму ўзнікла пытанне?
Нават мне часам цікава меркаванне навакольных. Ну і дзеля самалюбавання, зразумела.
Ведаешь, цяжка спрачацца з аграномам з гістарычнай адукацыяй:
«Люди, которые говорят на белорусском языке, не могут ничего делать, кроме как разговаривать на нем, потому что по-белорусски нельзя выразить ничего великого. Белорусский язык – бедный язык. В мире существует только два великих языка – русский и английский»