Гідраізаляцыя бэлек зруба…
…і іншых канструктыўных элементаў.
Назіраем фінскую практычнасць і ўвагў да дэталяў у дробязях, усё гэта ў дзевятнаццатым стагоддзі.
Верагодна хтосьці здагадаўся, на фотаздымках бэлькі перакрыцця якія выступаюць вонкі. Вось тут добра параўнаць, як пілуюць маскалікі у Навасібірску, а тутэйшыя радасна купляюць і будуюць у Беларусі.
Здаюся, не магу ўтрымацца ад цытаты, таксама з Навасібірска:
У расейскім Навасібірску настаўніца музыкі і спеваў дала сямікласнікам незвычайнае заданне – вывучыць песню ведамага выканаўца шансона з блатным і крымінальным адценнем Міхаіла Круга – «Владимирский централ», такое заданне атрымалі вучні з паглыбленным вывучэннем французскай мовы.
Але, вернемся ў цывілізаваны свет, тут можна адчуць сябе неяк утульней і значна больш чалавечным.
Тутэйшыя, падымайце погляды ўвысь і адважвайцеся на недасягальныя раней вышыні.