Сціплы погляд на выдатныя дасягненні…
…цывілізаванага свету, за якім вы не пайшлі.
Аўтар-назіральнік размясціўся над небам і аблокамі, вось у гэтым месцы:
Амаль усе ніжэй прапісаныя фотаздымкі зроблены менавіта з гэтай купіны гледжання.
Зацікаўлены чытач можа націснуць мінус-мінус-мінус і ўбачыць карту выспы Тэнэрыфэ. Назіральнік (аўтар) які размясціўся тут, можа ўбачыць 20 кіламетраў на Поўнач і на Поўдзень. Трыццаць кіламетраў на Усход і пяцьдзесят кіламетраў на Паўднёвы Захад.
Ідэя некалькіх серый фотаздымкаў прыкладна наступная – першы кадр як ёсць, далей магутнае павелічэнне пры дапамозе сур’ёзнага аб’ектыва.
Пачынаем – глядзім на Поўдзень:
Ледзь наблізім, бачны Атлантычны акіян і частка порта сталіцы выспы – Santa Cruz de Tenerife.
Усе фотаздымкі клікабельны і дадзены ў вялікім памеры.
Від на вулкан Тейде з Усходу выспы, на вяршыні якога мы ўжо былі.
Вадасховішча на выспе Тэнэрыфэ.
Самы спакойны ландшафт на нашым шляху.
Працавітасць і адвага. Зразумела, хвацкія грошы турыстычнага бізнесу звялі амаль на нуль дробную сельскую гаспадарку.
Толькі айчынны дэгенерат з аграрнай і гістарычнай адукацыяй не ведае дзе і як краіна можа зарабляць, акрамя як смактаць маскалький шланг.
Іспанскае племя, вось бы сюды Мінскіх гарадскіх калгаснікаў, адразу платы пабудуюць.
Смешныя Іспанцы, як ім тут не хапае народнага прэзідэнта і саюзнай дзяржавы. Дурныя, не разумеюць галоўнага.
Сумеснымі намаганнямі, болей пачуем.
На гэтым музычны шапік зачыняецца. Аднак, пакуль касмічныя караблі барозняць прасторы сусвету…
…мы ўвекавечым вобраз каровы, яна як вы, сілкуецца падножным кормам, рэгулярна дае малако і маўчыць, зрэдку мармычучы. Сапраўды, помнік усім беларусам.
Навошта карове мары і здзяйсненні?
Яна павінна маўчаць і даваць, па жыцці, па факце свайго існавання.
Маўчаць і радавацца жыццю, пакуль яе не забілі на мяса, а гэта не за гарамі.