Любаты зрубаў з арктычнай сухастойнай хвоі

Рубі хоць прама, хоць папярок — усё будзе добра. Калі яно раней за шмат гадоў высахла, стомішся мачыць.

Ледзь пад’ехалі, вакол зусім няма жабракоў, на жаль. Хто будзе нам чаравікі чысціць і дровы падносіць? Але многія тутэйшыя дармаеды кідаліся прама на аўтамабіль з беларускімі нумарамі, ведалі, што людзі прыехалі з багатай і шчаснай краіны, чакалі міласці.

тутэйшыя дармаеды кідаліся прама на аўтамабіль з беларускімі нумараміАдбіваліся як маглі, выкарыстоўвалі жыватворчы партрэт нашага дзяржаўнага старшыні. Яны яго як убачылі, толькі шыпелі і выпарыліся.

Насамрэч, галоўная рыса тутэйшага настрою – адчуванне абсалютнай свабоды і адхіленасцi ад любых старонніх пачуццяў і падзей. Поўная адсутнасць якога альбо хвалявання, гэтакі промень волі і свабоды.

Узімку, калі снегу паўтара метра, гэта адчуванне толькі ўзмацняецца.

Тры спадчынніка непахісна стаяць на варце ўлады, духоўнасці і веры ў яскраваю калгаснаю будучыню.

Шчыра шкада чухонцев, як яны бедныя тут жывуць, без АМАПа, камісій па дармаедам, шматвектарнасці і прынцыпу аднаго акна? Дзікія, невуцкія людзі некранутыя цывілізацыяй.

«Я проехал весь мир. Я видел Европу. Все сжато. Все задымлено. Все грязно. Люди трутся один о другого, толкают. Тяжело людям жить там. А здесь в Беларуси – в центре этого хаоса душа радуется!»

«Все сжато. Все задымлено. Все грязно. Люди трутся один о другого, толкают. Тяжело людям жить там.»

«Все сжато. Все задымлено. Все грязно.»

«Тяжело людям жить там.» Асабісты аўтамабіль звычайнага нямецкага дальнабойніка, аўтамабіль для падарожжаў і забаў, да цешчы ён на іншамарцы ездзіць.

Прыемна адчуваць,
Як конік мой бяжыць,
Як ззяе зорны снег вакол
Ды звон званчэй звініць.

Спяшаюцца ўсе
Ўсіх павіншаваць,
Ды звон збірае ўсіх сяброў
Каляды святкаваць.

Звон звініць, звон звініць,
Звон звініць званчэй.
Не знайсці у цэлым свеце
Тых званоў грамчэй.

Калядны мой вазок
Спяшаецца ізноў
Прывезці падарункі ўсім,
Павіншаваць сяброў.

Хай песенька мая
Яшчэ грамчэй гучыць,
Няхай жадаюць шчасця вам
Ды звон званчэй звініць.

Звон звініць, звон звініць,
Звон звініць званчэй.
Не знайсці у цэлым свеце
Тых званоў грамчэй.

Не ўяўляю, якой рабскай скацінай трэба быць, каб дваццаць пяць гадоў трываць гэтага крышталёва відавочнага ўблюдка.

Добавить комментарий

Заполните поля или щелкните по значку, чтобы оставить свой комментарий:

Логотип WordPress.com

Для комментария используется ваша учётная запись WordPress.com. Выход /  Изменить )

Google photo

Для комментария используется ваша учётная запись Google. Выход /  Изменить )

Фотография Twitter

Для комментария используется ваша учётная запись Twitter. Выход /  Изменить )

Фотография Facebook

Для комментария используется ваша учётная запись Facebook. Выход /  Изменить )

Connecting to %s