Архив

Tag Archives: азярод

Азяро́д — драўляная канструкцыя на сядзібе селяніна для сушкі сена ў выглядзе шэрагу вэртыкальных стоек з адтулінамі, празь якія прапушчаны жэрдкі. З абодвух бакоў для ўстойлівасьці азярод мог умацоўвацца падкосамі.

Азяро́д — драўляная канструкцыя на сядзібе селяніна для сушкі сена ў выглядзе шэрагу вэртыкальных стоек з адтулінамі, празь якія прапушчаны жэрдкі. З абодвух бакоў для ўстойлівасьці азярод мог умацоўвацца падкосамі.Азяроды былі найбольш распаўсюджаны на Віцебшчыне, Меншчыне, усходняй Гарадзеншчыне, паўднёва-ўсходняй Гомельшчыне і ўсходняй Берасьцейшчыне. У вышыню маглі дасягаць 10 мэтраў, па форме маглі будавацца ў выглядзе літары Г ці літары П, ці ўвогуле ў выглядзе замкнёнага чатырохкутніка. Азярод звычайна ставілі асобна ад іншых гаспадарчых пабудоваў.

Магчыма, у беларускай Вікіпедыі (адкуль я працытаваў апісанне вышэй) дапушчана недакладнасць. Там кажуць толькі пра сушку сена, на самай справе Азярод выкарыстоўваўся і для сушкi снапоў, пшаніцы, ячменю і іншых злакавых відаў.

Азярод на фота ніжэй уяўляецца вельмі вялікім, менавіта такім ён часта быў сто гадоў таму. Гэты Азярод выкарыстоўваецца як раз для сушкі снапоў, а не сена.

Азяроды былі найбольш распаўсюджаны на Віцебшчыне, Меншчыне, усходняй Гарадзеншчыне, паўднёва-ўсходняй Гомельшчыне і ўсходняй Берасьцейшчыне. У вышыню маглі дасягаць 10 мэтраў, па форме маглі будавацца ў выглядзе літары Г ці літары П, ці ўвогуле ў выглядзе замкнёнага чатырохкутніка. Азярод звычайна ставілі асобна ад іншых гаспадарчых пабудоваў.  Магчыма, у беларускай Вікіпедыі (адкуль я працытаваў апісанне вышэй) дапушчана недакладнасць. Там кажуць толькі пра сушцы сена, на самай справе Азярод выкарыстоўваўся і для сушкі снапоў, пшаніцы, ячменю і іншых злакавых відаў. Азярод на фота ніжэй уяўляецца вельмі вялікім, менавіта такім ён часта быў сто гадоў таму. Гэты Азярод выкарыстоўваецца як раз для сушкі снапоў, а не сена.На фатаграфіі захаваны Азярод ля сяла Бытча, што на Барысаўшчыне. Цікаўны наступны факт, гэтую фатаграфію ў 1911-1912 гадах зрабіў вядомы фотамастак Пракудзін-Горскі, пра якога Леанід Парфёнаў зняў добры дакументальны фільм.

Яшчэ большую цікавасць уяўляе драўляны громаадвод прыбіты да плота (на пярэднім плане).