Архив

Tag Archives: драўляная зэдалька

…чулі пра такі? Як той казаў, памер мае сэнс.

Сумна, што ў Беларусі архітэктура зусім не развіваецца. Галоўная прычына крыецца ў якасці эліты (як галоўнага спажыўца архітэктуры), якая складаецца з дзвюх галін – чыноўнікі з інтэлектам на ўзроўні пакаёвых тэпцік і кірмашовыя гандляры, якія абганяюць першых на чвэрць палавога чальца.

Уласна кажучы, наша краіна жабрачка і няўхільна дэградуе па тых жа прычынах. Галоўнае адрозненне ад іншых ўсходнееўрапейскіх краін – поўная адсутнасць нацыянальнай (!) творчай, навуковай, інжынернай, спартыўнай i прадпрымальніцкай эліты.

Відавочна, такія людзі ў краіне ёсць, сапраўдныя нацыяналісты і змагары, аднак у іх няма грошай, а эліты без грошай не бывае, як і архітэктуры.