Архив

Tag Archives: зруб прыбіральня

Прыбіральня ля музея пад адкрытым небам, крайняя поўнач Фінляндыі.

зруб з арктычнай хвоіУласна зруб нічым не характэрны, традыцыйны васьмерык з бруса 200 на 150 ў чысты кут. Шклавата ў якасці памiжвянковага ўшчыльняльніка вядома – ганьба.

Шклавата ў якасці памiжвянковага ўшчыльняльнікаЗ іншага боку, дзе вы бачылі такія прыбіральні ў Беларусі? Толькі лазні заможных суайчыннікаў.

лазні заможных суайчыннікаўТак ці інакш, цікава нам тут зусім іншае — структура і фактура арктычнай хвоі. Звярніце ўвагу на гадавыя кольцы драўніны, яны неверагодна тонкія і шчыльныя. Холадна ў Арктыцы, дрэвы растуць вельмі павольна. У Беларусі гадавое кольца можа дасягаць сямі міліметраў, а тут у дзесяць разоў танчэй. Адсюль — вялікая ўдзельная вага бярвёны, роўна размеркаваная смалістасць і даўгавечнасць зрубаў.

структура і фактура арктычнай хвоіЯк вам моя мова, падабаецца? Сачыце за далейшымі публікацыямі.