Архив

Tag Archives: зруб у чысты кут

Прадпрымаю немалыя намаганні каб наведаць і даследаваць усе музеі народнага дойлідства. Неверагодная крыніца натхнення і зручны спосаб сінтэзу. Чым глыбей унікаеш ў тэму, тым выразней бачыш колькі новага можна стварыць на старажытных падмурках.

Фінскі зруб у чысты кут на замокВідавочна, ідэі і сэнсы будучых здзяйсненняў я агучваць не збіраюся, тым не менш, любы можа разглядаць фатаграфіі і натхняцца як аўтар.

музеі народнага дойлідстваКожны прыхільнік драніцы не павінен палохацца таго, як яна рана ці позна будзе выглядаць.

драніца на даху зрубаФінскі зруб у чысты кут на замок.

Фінскі зруб у чысты кут на замокСвет і жыццё вельмі хутка змяняюцца, па ўзроўні адставання архітэктуры можна меркаваць аб ступені адсталасці грамадства ў кубе.

Іншае пытанне, як быць з прыкладамі, калі падабенстваў няма, як у тутэйшых абарыгенаў, так і ва ўсім цывілізаваным свеце?