Архив

Tag Archives: паўночная Нарвегія

Канец чэрвеня, пяцьсот кіламетраў на поўнач ад Палярнага Круга, тэмпература паветра +8, месцамі на паўночных схілах фьёрдав ляжыць снег.

01. Вадаспад на шляху ў горад Кiркенес.

Вадаспад на шляху ў горад Киркенес02. Паўночны Ледавіты акіян. Улетку мы даследуем зрубы на поўначы, а ўзімку на поўдні.

Аксиома Анастасия и Парадокс Персей03. Усе дамы (абсалютна дарэчы) яркія і вясёлыя.

драўляныя хаты яркія і вясёлыя04. Жоўты – любімы колер Аксіомы.

Жоўты драўляны дом05. Вядома, няма аніякіх платоў, у адрозненне ад самага чыстага і талерантнага месца на глобусе.

Прыватныя драўляныя дамы ў Паўночнай Нарвегіі06. Напэўна, самы распаўсюджаны тып прыватнага дома ў Скандынавіі – два ці паўтара паверхi + амаль цалкам падземны цокальны паверх. Відавочна, у цокалі вельмі зручна ўладкоўваць сауну. На папярэдняй фатаграфіі дом справа такi ж. Падобныя дамы ў тутэйшых краях атрымалі шырокае распаўсюджванне ў пачатку дваццатага стагоддзя. Трэба разумець, у дзевяноста адсоткаў выпадкаў, глеба – граніт і скалы, любы падмурак (не кажучы пра цокальны паверх) патрабуе выбуховых работ, што вельмі няпроста і затратна.

самы распаўсюджаны тып прыватнага дома ў Скандынавіі07. Вось мая вёска, мая родная хата. Нарвегія, самая багатая краіна свету, карупцiя блізкая да нуля.

Вось мая вёска, мая родная хата08. Дзяржаўны рэзервовы назапашвальны фонд Нарвегіі перавышае трыльён долараў.

Нарвегія09. Мясцовыя вясковыя, могуць сабе дазволіць чатыры-пяць разоў на год лётаць пагрэцца ў цёплыя краіны.

10. Мне падабаецца матэматыка 2013-га:

– ВУП на душу насельніцтва ў Нарвегіі = 103 059,25 даляраў ЗША.
– ВУП на душу насельніцтва ў Беларусі = 7 978,87 даляраў ЗША.

11. Усягото розніца ў 13 разоў.

12. ВУП не галоўны паказчык, ёсць яшчэ паняцце велічыні бюджэтных выдаткаў на душу насельніцтва, карысна асэнсаваць на прыкладзе Фінляндыі.

13. Цудоўныя чорныя дахі.

14. Усё па тым, што людзі разумныя, сонейка грэе, снег растае.

15. Хоць, вядома, Гальфстрым робіць сваю справу, нягледзячы на крайні поўнач, але пякельных маразоў тут не бывае.

16. Цывілізаваная элегантнасць ва ўсім, у формах, прапорцыях і нават ў адценні шэрага.

17. Уявіце, які складаны, не пабаюся гэтага слова, цывілізацыйны выбар – кожнае домаўладанне заключае дагавор на вываз смецця.

18. Спецыялісты звернуць увагу на аздабленне канцавой трубы коміна.

19. Белы і чорны, выдатна.

20. Тут вядома, какафонія.

21. Кураня.

22. Дом на рэльефе, вельмі паважаю. Дзіўна, але аздабленне падмурка плітнякам ня адвальваецца ў дупу, можа ў людзей проста рукі адкуль трэба растуць і будаўнічыя матэрыялы належнай якасці? 

23. Неверагодна шмат белага колеру, але галоўнае – усюды тэрасы, адкрытыя, закрытыя, любыя

24. Усё па тым, што свабодныя людзі (не рабы і ня жабракі) разумеюць толк у геданізме. Чытач, а ты ведаеш значэнне гэтага слова?

25. Ну хіба не прыгажосць? Не, скажа беларус і пабудуе трохметровы плот. Усё таму, што – беларус беларусу беларус.

26. Як аўтар і казаў раней, звяртаем увагу на цокаль, вокны ў ім

27. Пагадзіцеся, добра калі ў вясковага прычала швартуюцца акіянскія лайнеры, ці не? Асаблівых турыстычных славутасцяў тут няма, проста нарвежскія вясковыя самі любяць падарожнічаць, у тым ліку ў цёплыя краіны, могуць сабе дазволіць. Цікава, колькі ў іхняга прэзідэнта (прэм’ерміністра) вялікіх самалётаў і рэзідэнцый?

28. Дзівосны шэры! Звяртаем увагу на вокны ў падмурку. 

29. Шэры і сіні, чаму не? 

30. Абарыгены, жабракі, грошай на добры плот не зарабілі. Адсутнасць платоў — гэта проста розум, навошта марнаваць грошы на яго, якую важную функцыю ён выконвае? Спытай любога беларуса, навошта яму плот, тым больш глухi трохметровы, запэўніваю вас, ён будзе мармытаць нешта зусім недарэчнае. Маўляў традыцыі, усе так робяць і ўсё такое. Як толькі ён загаворыць пра традыцыі (вядома, на рускай мове) дабі яго пытаннем, ты рускі ці беларус, чаму размаўляеш на мове нашага больш чым 300 гадовага ворага? Ці ведаеш ты, колькі сотняў тысяч тваіх продкаў носьбіты рускай мовы забілі? Забілі ў прамым сэнсе гэтага слова.

31. Вельмі сорамна мне за вас, хацеў казаць – беларусы, якія вы ў дупу беларусы, так, бацвінне падмаскальскае. Хачу пакрыўдзіць вас яшчэ мацней. Аўтар 25 гадоў пражыў у Латвіі, валодае латышскай мовай, два гады вучыўся ў школе ў Вільні, разумею літоўскую. Дваццаць гадоў таму вярнуўся на радзіму, дзе ніколі раней не жыў, вывучыў родную мову. Саромеюся спытаць, як вас, аднамоўных, рускамоўных назваць?

Самая жабрацкая краіна ў Еўропе, грамадзяне якой не ведаюць сваёй культуры, гісторыі і мовы. Як такіх людзей назваць? На мой погляд, самае падыходнае азначэнне – цвіль.

Сучасны «беларус», ты ведаеш сэнс слова «цвіль»? Табе падабаецца? Ты сам сабой задаволены?