Прадпрымаю немалыя намаганні каб наведаць і даследаваць усе музеі народнага дойлідства. Неверагодная крыніца натхнення і зручны спосаб сінтэзу. Чым глыбей унікаеш ў тэму, тым выразней бачыш колькі новага можна стварыць на старажытных падмурках.
Відавочна, ідэі і сэнсы будучых здзяйсненняў я агучваць не збіраюся, тым не менш, любы можа разглядаць фатаграфіі і натхняцца як аўтар.
Кожны прыхільнік драніцы не павінен палохацца таго, як яна рана ці позна будзе выглядаць.
Фінскі зруб у чысты кут на замок.
Свет і жыццё вельмі хутка змяняюцца, па ўзроўні адставання архітэктуры можна меркаваць аб ступені адсталасці грамадства ў кубе.
Іншае пытанне, як быць з прыкладамі, калі падабенстваў няма, як у тутэйшых абарыгенаў, так і ва ўсім цывілізаваным свеце?